viasna on patreon

Магілёў: Аляксандр Радзькоў прайшоўся па апазіцыйных пікетах

2010 2010-10-15T20:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/radzkou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 кастрычніка ў Магілёве міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, які  кіруе выбарчым штабам Аляксандра Лукашэнкі, наведаў пікеты ў падтрымку як апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, так і дзейнага кіраўніка дзяржавы.

“Міністр падыйшоў да нас, павітаўся, пацікавіўся, як ідзе збор подпісаў і ці не сварымся мы тут усе паміж сабой, - распавядае сябра ініцыятыўнай групы У.Някляева Аляксей Яўгенаў, - пасля чаго пайшоў да пікета “Белай Русі”.

Аляксандр Радзькоў удзяліў увагу сябрам розных ініцыятыўных групаў, падкрэсліў Аляксей.

“У размове з актывістамі міністр згадзіўся з тым, што калі на “версе” ўсё спакойна, то і ў “нізе” няма ніякіх праблем, – згадвае А.Яўгенаў. - Гэтым ён намякаў на тое, што выбарчая кампанія праходзіць спакойна і актывісты групаў розных прэтэндэнтаў у прэзідэнты не пераследуюцца і ім не чыняць перашкодаў у іх працы”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства