viasna on patreon

Пінск: Каманды Раманчука і Міхалевіча зладзілі пікеты ўпершыню

2010 2010-10-15T10:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-ramanchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Пінску ініцыятыўныя групы Яраслава Раманчука і Алеся Міхалевіча зладзілі пікеты па зборы подпісаў за сваіх кандыдатаў - упершыню з пачатку перадвыбарчай кампаніі. Дагэтуль пінскія каманды Раманчука і Міхалевіча шукалі падтрымкі выбаршчыкаў па тэхналогіі “ад дзвярэй да дзвярэй”. Канкурэнты стаялі ў пікеце поплеч, каля ўваходу ў самы вялікі гарадскі рынак.

Да гэтага часу толькі прадстаўнікі Аляксандра Лукашэнкі, Рыгора Кастусёва і Яраслава Раманчука  збіралі подпісы за сваіх кандыдатаў у Пінску метадам пікетавання. Як ні дзіўна, найбольш актыўная па краіне ініцыятыўная група Уладзіміра Някляева пакуль не праявіла сваіх атрактыўных здольнасцяў сярод пінчукоў. У апошні момант стала вядома, што ў горадзе ёсць прыхільнікі  Мікалая Стакевіча, які таксама прэтэнтуе на прэзідэнцкі пост, аднак іх атыўнасць у Пінску пакуль ніхто не заўважыў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства