viasna on patreon

Выбарчая чахарда ў аршанскіх чыноўнікаў не спыняецца

2010 2010-10-15T18:38:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" ужо паведамлялі пра чахарду з шматлікімі адменамі і зменамі ў рашэннях аршанскіх чыноўнікаў, якія вызначаюць парадак выбарчай кампаніі. Нажаль, у апошнія дні парадку больш не стала.

Так, ужо праз 3 дні пасля зацвярджэння участкаў для галасавання па Оршы, гарвыканкам унёс у гэтае рашэнне змяненне. У склад ўчастка № 11 дадаткова ўключаны пасёлак Лясны, які Указам Прэзідэнта № 124 ад 01.03.2010 уключаны ў рысу горада Оршы. Варта адзначыць, што пасёлак Лясны мясцовыя ўлады ўжо забывалі ўключыць у гарадскі ўчастак і на папярэдніх выбарах у мясцовыя Саветы ў красавіку. Гісторыя зноў паўтарылася.

Чарговы казус выдаў і выканкам Болбасаўскага пасялковага Савету. Ён адмяніў сваё рашэнне двухтыднёвай даўнасці «Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання ...». Тут відавочна, што гэта рашэнне прынята па ўказанні звыш. Бо ў пасёлку Болбасава да гэтага часу не адзначана ніводнага пікету. Калі пікетаў няма наогул, падобнае рашэнне сэнсу ніякага не мае.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства