viasna on patreon

Збор подпісаў за апазыцыйных кандыдатаў у Оршы праходзіць энергічна

2010 2010-10-15T18:26:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/podpis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінула палова тэрміну, адведзенага выбарчым заканадаўствам для збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Сталі вядомыя папярэднія вынікі гэтага працэсу ў Оршы.

Найбольш паспяхова ідуць справы ў каманды Уладзіміра Някляева. За яго падпісалася больш за 5300 аршанцаў. У актыве ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука ледзь больш за 2500 подпісаў. За Віталя Рымашэўскага і Алеся Міхалевіча да цяперашняга часу паставілі свае аўтографы каля 1300 жыхароў Оршы. Аб тысячы подпісаў паведамляюць мясцовыя штабы Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса. Некалькі слабей вынік у Рыгора Кастусёва - 550 подпісаў, у Андрэя Саннікава - каля 400 подпісаў.

Да цяперашняга часу ні адна з вышэйназваных груп не прыступала да здачы падпісных лістоў у тэрытарыяльныя камісіі. Згодна з законам тэрмін здачы подпісаў завяршаецца 29 кастрычніка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства