viasna on patreon

Маладэчна: Ініцыятыўная група Лукашэнкі мае магчымасць збіраць подпісы дзе заўгодна

2010 2010-10-15T17:50:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Маладэчанскага райвыканкама, нарэшце, з’явілася інфармацыя пра змяненні ў рашэнні аб забароне месцаў для пікетавання.  

Першапачатковае рашэнне забараняла пікетаванне на Цэнтральнай плошчы і каля Палаца культуры, а таксама каля будынкаў органаў улады, праваахоўных органаў і ўстаноў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва.

Маладэчанскія актывісты звярталіся ў аблвыканкам, каб са спісу былі выключаныя Цэнтральная плошча і Палац культуры. Урэшце іх просьбу задаволілі. Але,  як заўважыў маладэчанскі праваабаронца Аляксей Хвосцік, “і пра сябе не забыліся”, бо таксама была адменена забарона наконт устаноў, забяспечваючых жыццядзейнасць насельніцтва. І значыцца, ў бальніцах, навучальных установах, на прадпрыемствах подпісы можна збіраць. Ды толькі доступ туды маюць выключна сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.

Такім чынам, абсалютна безперашкодна подпісы ўжо збіраліся на прадпрыемстве “Маладэчанскія электрасеткі”, у раённай бальніцы, СШ №12, Маладэчанскім палітэхнічным каледжы.

Сябраў ініцыятыўнай групы Лукашэнкі, якія збіраюць подпісы абыходам кватэраў, у Маладэчне заўважана не было.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства