З-за адсутнасьці належных умоваў для паўнавартаснай агітацыйнай кампаніі расьце канфлікт паміж яе удзельнікамі і ўладамі

2006 2006-02-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каманда Аляксандра Мілінкевіча накіравала скаргу ў Цэнтрвыбаркам і пракуратуру на рашэньне Менгарвыканкаму, паводле якога масавыя агітацыйныя мерапрыемствы павінны праводзіцца толькі ў пэўных вызначаных месцах. Давераная асоба Мілінкевіча юрыст Уладзімер Лабковіч лічыць гэта парушэньнем выбарчага заканадаўства: "У артыкуле 45 Выбарчага кодэксу сказана, што агітацыя адбываецца ў выглядзе сустрэчы з выбаршчыкамі ў зручнай для выбаршчыкаў форме і месцах. У мяне ёсьць пытаньне: як улады вызначалі гэтыя месцы, таму што, напрыклад, па Менску гэтыя месцы, відавочна, знаходзяцца здалёк ад кампактнага пражываньня грамадзянаў, зручнасьцяў даезду і г.д".

Цэнтрвыбаркам трактуе выбарчае заканадаўства інакш. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік сьцвярджае: "Калі гэта зьвязана з арганізацыяй сходу, то для таго і існуе мясцовая ўлада, каб яна забясьпечвала парадак у горадзе і кантралявала працэс". Паводле спадара Лазавіка, Цэнтрвыбаркам даў устаноўку мясцовым уладам на апэратыўнае вырашэньне праблемаў, што паўстаюць падчас агітацыйнай кампаніі.

У рэгіёнах жа ўвогуле адбываюцца вельмі дзіўныя калізіі. Жыхарам Маладэчна, напрыклад, да апошняга моманту не паведамляюць пра месцы, дазволеныя для агітацыі. "Рашэньне прынятае. Вызначаныя месцы. Ня проста так: прыехаў, стаў на плошчы і выступай. У горадзе тры месцы. У сераду ў газэце будзе надрукавана", -- паведаміла радыё Свабода сакратар раённай выбарчай камісіі Алена Серафонтава.

Для жыхароў Асіповічаў мясцовыя правілы агітацыйнай кампаніі ўлады яшчэ нават і ня вызначылі, як вынікае з тлумачэньня сакратара раённай выбарчай камісіі Марыны Кулеш: "Яшчэ не прадставілі месцы. Яшчэ не было рашэньня выканкаму".

У Салігорску такія месцы для масавых агітацыйных мерапрыемстваў вызначаныя. Мясцовыя ўлады пра іх нават паінфармавалі жыхароў. Але, як мяркуе салігорская актывістка дэмакратычнага руху Ларыса Насановіч, гэтыя правілы наўрад ці задаволяць людзей: "У Салігорску няма ніводнага месца, каб сустракацца на вуліцы. Толькі ў залах можна агітаваць. Вызначана пяць месцаў – пяць памяшканьняў для агітацыі".

Такім чынам, улады сьвядома перашкаджаюць весьці паўнавартасную агітацыю за альтэрнатыўнага кандыдата.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international