viasna on patreon

Віцебшчына: Дырэктар школы ў Езярышчы загадаў падпісвацца толькі за А.Лукашэнку

2010 2010-10-15T15:34:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uhroza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зборшчыкам подпісаў за вылучэнне У.Някляева ў якасці кандыдата на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах так і не ўдалося пераканаць школьных работнікаў, што даваць подпісы за іншых вылучэнцаў цалкам законна.

Як распавёў актывіст Леанід Аўтухоў, які збірае подпісы за вылучэнне Уладзіміра Някляева ў Гарадоцкім раёне, настаўнікі і тэхперсанал Езярышчанскай школы адмаўляюцца  падпісвацца, бо адміністрацыя пагражае не працягнуць кантракт з тым, хто гэта зробіць. Пагрозы былі агучаны на агульным сходзе ў школе. Але навіна ў невялічкім пасёлку адразу стала вядомай далёка за школьнымі сценамі: работніца мясцовай крамы таксама расказала, што людзі актыўна абмяркоўваюць, ці варта падтрымліваць “апазіцыю” і што будзе, калі начальства пра гэта даведаецца.

Вялікая  частка жыхароў Езярышча вырашыла не рызыкаваць і не даваць подпісаў нікому, апрача як за А.Лукашэнку.

Прычым за дзейнага Прэзідэнта ў Гарадоцкім раёне можна падпісацца нават без пашпарта. Паводле словаў таго ж актывіста Л.Аўтухова, людзі здзіўляюцца, калі ён патрабуе дакумэнт: маўляў, прыходзілі тут за Лукашэнку падпісваць, дык ім пашпарт не быў патрэбны, на што ён вам? Леанід Аўтухоў мяркуе, што на зборы подпісаў за А.Лукашэнку задзейнічаны адпаведныя службы МУС, якія могуць прадаставіць пашпартныя звесткі пра любога грамадзяніна ў выпадку неабходнасці. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства