viasna on patreon

Горкі: Інфармацыя пра склад выбарчай камісіі засакрэчана

2010 2010-10-15T15:16:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sekret.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе карэспандэнт газеты “Узгорак” Ілля Заранок.

“Даведацца аб тым, дзе працуюць члены Горацкай раённай выбарчай камісіі не так проста, - гаворыць Ілля Заранок. - На просьбу рэдактара “УзГорка” Эдуарда Брокарава раскрыць “сакрэт” супрацоўніца Горацкага райвыканкама і адначасова сябра Горацкай выбарчай камісіі Кацярына Кароткіна адзначыла, што гэтая інфармацыя выключна для супрацоўнікаў райвыканкама і шэраговым выбаршчыкам яе ведаць неабавязкова”.

Прычына засакрэчанасці гэтых звестак застаецца загадкай. На пытанне, дзе працуюць выбаршчыкі, спадарыня Кароткіна адзначыла, што Горкі малыя і “самі мусіце ведаць, дзе, хто і кім працуе”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства