Магілёў: Прымусовы збор подпісаў настаўнікамі за Лукашэнку працягваецца

2010 2010-10-15T15:01:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uczitelja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамілі настаўніцы школы №26 г.Магілёва, з якімі сустрэўся зборшчык подпісаў Аляксей Паўлоўскі.

“Учора ў пад’ездзе аднаго з дамоў я выпадкова сустрэў настаўніц школы, дзе раней вучыўся, - гаворыць Аляксей, - і жанчыны мне расказалі, што збор подпісаў за вылучэнне на пасаду прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі працягваецца, нягледзячы на яго публічную заяву аб неабходнасці спыніць гэты працэс”.

Жанчына паведалі, што ў іхнюю школу званілі з адміністрацыі раёна і сказалі, што збор подпісаў неабходна працягваць. Да кожнай з настаўніц даведзены план  -  500 подпісаў.

Акрамя гэтага выпадка, яшчэ з адной школы горада паступіла інфармацыя аб тым, што за адзін подпіс за Лукашэнку зборшчыкі атрымліваюць 1500 рублёў, таму некаторыя настаўнікі з ахвотай бяруцца за гэту справу. Гэта інфармацыя на дадзены момант спраўджваецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international