viasna on patreon

Круглае: Раённая газета налічыла толькі дзве ініцыятыўныя групы

2010 2010-10-15T14:35:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У № 80 газеты “Сельскае жыццё” ад 13 кастрычніка 2010 г. у артыкуле “Продолжается сбор подписей” змешчана недакладная інфармацыя - пра тое, што ў Круглянскім раёне працуюць толькі дзве ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Прычым прозвішчы тых асобаў, у чыю падтрымку збіраюцца подпісы, не ўзгадваюцца.

Круглянская раённая газета рэгулярна змяшчае інфармацыю пра маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аднак прозвішчы ні аднаго з прэтэндэнтаў у кандыдаты, за выключэннем дзеючага кіраўніка краіны, у гэтых матэрыялах не ўзгадваюцца.

Між тым, у Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці працягваецца збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку паэта Уладзіміра Някляева, сустаршыні аргкамітэта па стварэнні  БХД Віталя Рымашэўскага, намесніка старшыні АГП Яраслава Раманчука.

- Падчас збору подпісаў праблем пакуль не ўзнікала. Адзінае, што шмат людзей проста баяцца ставіць сваю подпіс за іншага кандыдата, акрамя Лукашэнкі, бо аб гэтым даведаецца “начальства”. Ну і шмат часу займае тое, што кожнаму патрэбна падрабязна распавесці пра альтэрнатыўнага кандыдата, бо людзі, ў асноўнай сваёй масе, нікога іншага, акрамя Лукашэнкі, проста не ведаюць і нічога пра іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты не чулі, - дзеліцца сваімі назіраннямі сябра ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева Зінаіда Мялешчанка.

Падпісныя лісты з подпісамі выбаршчыкаў у Круглянскую раённую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пакуль што прадастаўлялі толькі сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства