viasna on patreon

Пінск: За Кастусёва подпісы дапамагаў збіраць Мілінкевіч

2010 2010-10-14T17:03:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пінскія сябры ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва побач з уваходам на цэнтральны рынак зладзілі чарговы пікет па збору подпісаў, на  які прыехаў былы адзіны кандыдат ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч. Сотні пінчукоў, якія ішлі на рынак, з цікавасцю знакоміліся з аўтабіяграфіяй спадара Кастусёва і мелі магчымасць паразмаўляць з Мілінкевічам. Многія ахвотна ставілі свае подпісы. Варта адзначыць, што ў гэтую выбарчую кампанію пінчукі лаяльна ставяцца да прадстаўніка партыі БНФ.

Акрамя прадстаўнікоў Рыгора Кастусёва, у сёлетнюю прэзідэнцкую кампанію ў Пінску працуюць ініцыятыўныя групы Алеся Міхалевіча, Яраслава Раманчука і Уладзіміра Някляева. Гэтыя каманды  пакуль збіраюць подпісы, абыходзячы кватэры. Ну і, натуральна, за дзеючага кіраўніка дзяржавы подпісы збірае РГА “Белая Русь”. Сябры этай арганізацыі часам ладзяць падпісныя пікеты у розных раёнах Пінска.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства