Гродна: Гарвыканкам прывёў сваё рашэнне ў адпаведнасць з рэчаіснасцю

2010 2010-10-14T15:00:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrodhorispolkom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 кастрычніка Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт пастанавіў унесці змены ў сваё ж рашэнне ад 21 верасня №460 “Аб вызначэнні месцаў, якія забаронены для правядзення пікетавання з мэтай збора подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”. На гэты раз гарвыканкам кіруецца выключна Выбарчым кодэксам і не абапіраецца больш на Закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Фактычна мясцовае заканадаўства цяпер прыведзена ў адпаведнасць з выбарчым заканадаўствам і здаровым сэнсам. Асобным пунктам аддзелу ідэалагічнай працы Гродзенскага гарвыканкаму на чале з Сяргеем Дубаўцом загадана давесці новае рашэнне да ведама насельніцтва гораду.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international