“Праўда Някляева” будзе каштаваць салігорскаму актывісту 35 базавых

2010 2010-10-14T11:58:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб пакаранні актывіста кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Тычыны штрафам у памеры 35 базавых велічынь.

Нагадаем, 14 верасня суддзя Салігорскага суда Ягор Барысенка прызнаў вінаватым А. Тычыну ў незаконным распаўсюдзе сродкаў масавай інфармацыі (газета "Праўда Някляева") і наклаў адміністратыўнае спагнанне ў выглядзе штрафу на суму 1 мільён 225 тысяч беларускіх рублёў.
Актывіст абскардзіў рашэнне Салігорскага раённага суда ў вышэйстаячай інстанцыі, і 8 кастрычніка суддзя Мінскага абласнога суда Герасін А. А.разгледзеў ягоную скаргу, але палічыў, што Барысенка "прыйшоў да правільнай высновы аб вінаватасці Тычыны А. В. у здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага ч.2 арт.22.9 КаАП".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international