Жодзінская грамадская прыёмная «Белай Русі» – фікцыя?

2010 2010-10-14T11:46:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не так даўно было абвешчана, што “Белая Русь” працягне збор подпісаў за вылучэнне А.Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта ў створаных па краіне 157 грамадскіх прыёмных. Наш карэспандэнт у Жодзіне вырашыў пацікавіцца, як адбываецца гэты працэс, аднак аказалася, што дзверы дадзенай арганізацыйнай структуры пры Жодзінскім выканкаме 13 кастрычніка, у афіцыйны дзень прыёма грамадзянаў, нават і не адчыняліся. Як патлумачылі супрацоўнікі сумежных аддзелаў – там практычна ніколі нікога не бывае.

Разам з тым, у гэты ж дзень, дзяжурная Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі адзначыла факт перадачы інцыятыўнай групай А.Лукашэнкі дадатковых 4 аркушоў з подпісамі. Відаць, у іншых месцах ідзе збор подпісаў “Белай Руссю”, або гэта іншыя сябры ініцыятыўнай групы, не з гэтай арганізацыі, дадаюць у скарбонку дзеючана кіраўніка дзяржавы чарговыя аўтографы жодзінцаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international