Смаргонь: Для мясцовых СМІ выбары – не вартая тэма

2010 2010-10-14T09:18:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svietly-shliah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калі б шараговы жыхар Смаргоні атрымліваў інфармацыю толькі праз мясцовыя СМІ, ён бы мог і не заўважыць, што Беларусь рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў. Дзіўна, што на 24 старонках газеты “Светлы шлях” фактычна не застаецца месца для асвятлення самай важнай палітычнай тэмы.

Мяркуючы па зместу смаргонскай газеты “Светлы шлях” і праграм мясцовага радыё, самыя важныя падзеі зараз – розныя кірмашы, семінары пра выкананне прэзідэнцкіх дырэктыў і калгасныя справы.

 “Светлы шлях”, заснавальнікам якой з’яўляецца выканкам, – выданне даволі якаснае па зместу і форме. Наклад – больш за 10000 асобнікаў. На 24 стронках – матэрыялы на самыя разнастайныя тэмы. Тым не менш, інфармацыі пра выбарчую кампанію ў рэгіёне амаль няма. Друкуецца толькі неабходны мінімум – афіцыйныя матэрыялы аб дзейнасці выбарчых органаў.   

Па словах мясцовага актывіста Алеся Дзергачова, адносна выбараў газета займае нейтральную пазіцыю. Варта адзначыць, што апошнім часам у выданні амаль няма матэрыялаў пра “галоўнага кандыдата”. Але і пра яго канкурэнтаў – ні слова. Мімаходзь напісана толькі, што зарэгістравана 17 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты, але не ўсім удасца назбіраць патрэбную колькасць подпісаў.

Цікава таксама, што ў апошнім нумары “Светлага шляху”(№40) змешчаны невялікі артыкул пад назвай “Мясцовыя ўлады не ствараюць перашкод для збору подпісаў выбаршчыкаў”. І гэта – пасля таго, як выканкам прыняў даволі абмежавальнае рашэнне аб месцах, дзе забарона правядзенне пікетаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international