Жодзіна: Лічбы па колькасці выбаршчыкаў выклікаюць пытанні

2010 2010-10-14T07:49:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/znaki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жодзінскі гарвыканкам сваім рашэннем №1560 ад 12.10.2010 зацвердзіў межы ўчасткаў для галасавання і месцы знаходжання ўчастковых камісій. Усяго ўчасткаў 23, як і было заўсёды раней.

Аднак звяртаюць на сябе ўвагу дзве дзіўныя акалічнасці. Так, участак №23 «Новы» на выбарах у 2008 годзе налічваў 1752 выбаршчыкі, але пасля таго, як у 2010 ад яго забралі 6 шматпавярховых дамоў, на ім стала аж 2197 чалавек: колькасьць выбаршчыкаў тут чамусці павялічылася на 445 чалавек(?).

Разам з тым, нягледзячы на тое, што гэтыя ж 6 дамоў былі далучаны да ўчастку №11 «Скарынінскага», дзе ў 2008 годзе рэгістраваліся 2524 выбаршчыкі, тут іх стала ўсяго толькі 2676 чалавек. Гэта значыць, што пры далучэньні да ўчастку ўсё тых жа шматпавярховікаў колькасць выбаршчыкаў павялічылася толькі на 152 асобы.

Колькасць выбаршчыкаў на іншых участках, дзе зменаў у нарэзцы практычна не адбылося, з 2008 па 2010 год вырасла ў сярэднім прыкладна на 150 чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international