Жодзінскага школьніка Дзяніса Чэркаса затрымала міліцыя за налепленыя на навучальных сшытках стыкеры "Я за свабоду"

2006 2006-02-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Хартыі-97, 20 лютага 15-цігадовага Дзяніса Чэркаса, навучэнца 9 "Е" класа сярэдняй школы №6 горада Жодзіна затрымала міліцыя за налепленыя на навучальных сшытках стыкеры "Я за свабоду". Дзвое міліцыянтаў, адзін з якіх зьяўляецца інспектарам па справах непаўнагадовых Сакалоў, правялі ператрус заплечніка ў хлопца наўпрост на ўроку замежнай мовы. Прычына ператрусу была ў тым, што Дзяніс нібыта рапаўсюджваў сярод вучняў налепкі "Я за свабоду" і "Нам лгут". Пасля складаньня "тлумачальнай" непаўнагадовага хлопца без тлумачэньняў завезлі ў Жодзінскі ГАУС да намесьніка загадчыка міліцыі па справах грамадзкай бясьпекі Вечаслава Яўгеньевіча Ільіча.
Спадар Ільіч, які дарэчы ўнесены ў "чорны сьпіс" парушальнікаў правоў чалавека ў Жодзіне, напрацягу гадзіны, пагражаючы турэмным зьняволеньнем і будучыняй хлопца і яго бацькоў, супрацоўнік міліцыі патрабаваў расказаць пра зьяўленьне ў Дзяніса гэтых налепак. Хлопца адпусьцілі дадому, папярэдзіўшы, што яму могуць патэлефанаваць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international