viasna on patreon

Оршу пакуль наведаў толькі адзін прэтэндэнт у кандыдаты

2010 2010-10-13T17:32:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kastusio-orsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 кастрычніка ў Оршы з пікетам выйшаў прэтэндэнт у кандыдаты ў Прэзідэнты, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Яго візіт у горад на Дняпры пачаўся з ускладання кветак да помніка Уладзіміру Караткевічу. На працягу дня Кастусёў з актывістамі сваёй ініцыятыўнай групы арганізаваў некалькі пікетаў - на гарадскім рынку, на аўтастанцыі «Цэнтр» і ў гарадскога Дома гандлю.

Якіх-небудзь інцыдэнтаў на пікетах адзначана не было, супрацоўнікі міліцыі цікавасці да зборшчыкаў подпісаў не выяўлялі.

Варта адзначыць, што Г. Кастусёў - першы з патэнцыйных кандыдатаў, які наведаў Оршу. Іншых прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкі пост аршанцы маглі бачыць пакуль толькі ў СМІ.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства