Вярхоўную камісарку ААН па правах чалавека турбуе сітуацыя ў Беларусі

2010 2010-09-18T17:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viarh_kam_aan.jpg

Вярхоўная камісарка ААН па правах чалавека Наванетхем Пілэй на 15-й сесіі Рады ААН па правах чалавека раскрытыкавала сітуацыю са свабодай асацыяцыяў у Беларусі. «Турбуе абмежаванне сферы дзейнасці грамадзянскай супольнасці і грамадзянскай актыўнасці праз спецыяльныя законы і іншыя абмежавальныя меры ў Бахрэйне, Беларусі, Кітаі, Егіпце, Лівіі, Сірыі і Тунісе», - адзначыла Наванетхем Пілэй.

15-я сесія Рады ААН па правах чалавека праходзіць у Жэневе з 13 верасня па 1 кастрычніка. На 23 верасня запланавана зацвярджэнне рэкамендацыяў па стане правоў чалавека ў Беларусі. Рада ААН мае намер прапанаваць Беларусі ўстрымацца ад пераследу няўрадавых арганізацыяў, у тым ліку не ажыццяўляць іх дэлегалізацыю і адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу, што прадугледжвае крымінальны пераслед за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, перадае «Беларускі партызан».

У сваю чаргу беларускія ўлады ўжо падрыхтаваў пісьмовы адказ, які лічыць рэкамендацыі Рады ААН па правах чалавека непрымальнымі.

«У Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для рэальнага развіцця грамадзянскай супольнасці... У краіне дзейнічае больш за 220 грамадскіх аб'яднання ў 15 палітычных партый. Нормы беларускага заканадаўства адпавядаюць міжнародным нормам і ў першую чаргу Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах», - заяўляюць улады краіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international