Орша: Сфарміраваны ўчасткі для галасавання

2010 2010-10-13T17:07:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі гарвыканкам сваім рашэннем № 1456 ад 11.10.2010 зацвердзіў ўчасткі для галасавання па Оршы, Барані, гарадскому пасёлку Балбасава па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Усяго участкаў у Оршы будзе 62. Гэта на адзін участак больш, чым на папярэдніх выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Дадаўся новы ўчастак на тэрыторыі прадпрыемства «Оршаводоканал», па вул. Магілёўскай, 85, што звязана са з'яўленнем новай забудовы ў гэтай частцы горада. Яшчэ адзін з участкаў пераехаў з Дома культуры ААТ «Легмаш» у размешчаны побач інтэрнат гэтага ж завода. Астатнія ўчасткі размешчаны ў тых жа месцах, што і раней. 6 участкаў зачынены - гэта 4 бальніцы, радзільны дом і дом састарэлых.

Межы шэрагу участкаў зменены ў параўнанні з папярэднімі выбарамі. Многія з участкаў для галасавання размешчаныя на гэты раз на значнай адлегласці ад месца жыхарства выбаршчыкаў. Так, напрыклад, жыхары дома № 33 па вуліцы Міра будуць галасаваць на участку № 1, да якога адлегласць складае каля аднаго кіламетра. Гэта тым больш дзіўна, што ўчасткі № 17, 18 і 19 знаходзяцца зусім побач з гэтым домам (менш чым за 200 метраў).

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international