Бабруйскія СМІ не асмельваюцца нават пералічыць прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду

2010 2010-10-13T16:07:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/newspaper.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія газеты ад 13 кастрычніка выйшлі з матэрыяламі на выбарчую тэматыку.

У № 41-м недзяржаўнай газеты “Коммерческий курьер” (гэта газета з самым вялікім накладам у горадзе ў 15322 экз.) надрукавалі матэрыял “В поддержку Президента”. У ім аўтар Галіна Чырук распавядае пра збор подпісаў, праведзены ў скверы кінатэатра “Таварыш” сябрамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым пра ініцыятыўныя групы апазіцыйных прэтэндэнтаў, якія штодзень збіраюць подпісы каля лазні на вуліцы Мінскай і кожныя выходныя на рынкавай плошчы – ні слова.

Артыкул пад назвай “Сколько будет кандидатов?” надрукаваны ў № 81-м газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”. Яго аўтар Аляксандр Цімафееў піша, што “пикеты располагаются в наиболее людных местах и каждый избиратель имеет возможность поставить свой автограф в поддержку того или иного претендента”. Але прозвішчы гэтых прэтэндэнтаў, зноў жа, не называюцца. Затое ў гэтым жа артыкуле пазначана, што за Лукашэнку сабрана больш за 600 тысячаў подпісаў. “Цифра эта наверняка увеличится, люди идут, чтобы поддержать Александра Лукашенко. В том числе и в городе на Березине” – рэзюмуе Аляксандр Цімафееў.

Прозьвішчы прэтэндэнтаў ад апазіцыі не пабаялася агучыць недзяржаўная газета “Вечерний Бобруйск”. У 79-м нумары ад 13 кастрычніка ў ёй выйшаў артыкул пад назвай  “Гайд-парк по-бобруйски”. Аўтар матэрыяла Дзмітры Растаеў аб’ектыўна распавёў пра збор подпісаў ініцыятыўнымі групамі Рыгора Кастусёва, Віталя Рымашэўскага, Яраслава Раманчука, Уладзіміра Някляева і Аляксандра Лукашэнка.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international