У Пінску кабельныя тэлесеткі спынілі паказ

2010 2010-10-13T15:35:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння пастаўшчык паслуг кабельнага тэлебачання ў Пінску -- кампанія “Эфир-ТВ» спыніла паказ усіх тэлепраграм да 15 гадзін. Зранку па экранах тэлевізара прайшоў бягучы радок з інфармацыяй аб тым, што тэлетрансляцыя перарываецца з-за тэхнічнай прафілактыкі.  Раней ”Эфир ТВ»  аб спыненні тэлепаказу сваіх абанентаў папярэджваў за суткі.

Такая ж сітуацыя і з вяшчаннем у Беларусі расійскіх каналаў ГРТ, НТВ і РТР – яно спынена зраніцы ў сераду з-за «тэхнічнай прафілактыкі».

Нагадаем, сёння ў Крамлі праводзіцца прэс-канферэнцыя кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сяргея Нарышкіна з прадстаўнікамі беларускіх СМІ на тэму «актуальнай сітуацыі ў беларуска-расейскіх стасунках».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international