Баранавічы: Праваабаронцы накіравалі прапанову ў Цэнтрвыбаркам

2010 2010-10-13T15:10:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/housza-i-karnei-pjatrovicz-002-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 кастрычніка 2010 года баранавіцкія праваабаронцы Сяргей Гоўша і Карней Пятровіч накіравалі прапанову ў Цэнтральную камісію. Справа ў тым, што двое сябраў Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі - Ларыса Антонава і Леанід Чухо - з’яўляюцца адначасова і сябрамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Ларыса Антонава цяпер працуе даверанай асобай дэпута Палаты прадстаўнікоў Святланы Пішч і вылучана ў склад выбарчай камісіі ад прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў. Раней яна была намеснікам старшыні ідэалагічнага аддзела гарвыканкама і неаднаразова прымала ўдзел у выбарчых камісіях. Леанід Чухо – адстаўны вайсковец і, зразумела, вылучаны ад ГА “Беларускі саюз афіцэраў”. Ён таксама “штатны” супрацоўнік гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

З гэтай нагоды назіральнік Сяргей Гоўша тэлефанаваў у ЦВК, але не атрымаў дакладнага адказу на сваё пытанне. Таму баранавіцкія назіральнікі Сяргей Гоўша і Карней Пятровіч напісалі прапанову ў ЦВК. Яны лічаць, што сяброўства ў ініцыятыўнай групе аднаго з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты ніяк не будзе спрыяць неперадузятай рэалізацыі тых паўнамоцтваў, якімі надзеленыя, у прыватнасці, гарадскія тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Да таго ж, на думку праваабаронцаў, можа так здарыцца, што ўся камісія цалкам будзе ўтворана з сябраў ініцыятыўнай групы аднаго з патэнцыйных кандыдатаў. Што тады? Да каго звяртацца за забеспячэннем роўных прававых магчымасцяў перадвыбарчай дзейнасці кандыдатаў?

Па меркаванні С.Гоўшы і К.Пятровіча, дзеючае заканадаўства ў гэтым сэнсе патрабуе адпаведнага змянення з тым, каб сапраўды забяспечыць роўныя прававыя магчымасці перадвыбарчай дзейнасці ўсім кандыдатам у прэзідэнты. Таму праваабаронцы просяць ЦВК выказаць сваё меркаванне адносна ўзнятага імі пытання і ў выпадку згоды з такой прапановай, кіруючыся п. 29 ч. 1 арт. 33 Выбарчага кодэкса, звярнуцца да суб`ектаў заканадаўчай ініцыятывы з адпаведнай прапановай аб удасканаленні выбарчага заканадаўства.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international