Камянец: Раённая газета паведамляе толькі пра збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку

2010 2010-10-13T12:20:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kamjanec-piket-za-lukaszenku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўная газета “Навіны Камянеччыны” змясціла на сваіх старонках матэрыял пра збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аўтар звяртае ўвагу, што “сёлетняя выбарчая кампанія дае вельмі вялікую свабоду ў зборы подпісаў і ў першую чаргу гэта датычыцца правядзення пікетаў”.

Аднак далей нататка прысвечана толькі пікету каля кінатэтра “Мір”, дзе збіралі подпісы актывісты ініцыятыўнай групы дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. “Стэнд з інфармацыяй, безумоўна, прыцягваў увагу прахожых. Яны спыняліся, каб задаць пытанні пра ход падпісной кампаніі членам ініцыятыўнай групы. Немалая іх частка пакінула свае “аўтографы” ў падпісных лістах”, - піша галоўны рэдактар выдання Уладзімір Вярэніч.

Газета таксама паведамляе, што ініцыятыўная група па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі ў Камянецкім раёне налічвае 108 членаў, а ў яе склад увайшлі настаўнікі, работнікі ўстаноў культуры, моладзь, прафсаюзныя дзеячы і дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў (большасць з іх – сябры рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”). Пра ініцыятыўныя групы астатніх прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду “раёнка”, зноў жа, нічога не паведамляе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international