Брэст: Выбаршчыкі абмяркоўваюць прымусовы збор подпісаў

2010 2010-10-13T11:33:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kamenty-chytachou-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інтэрнэт-партал "Виртуальный Брест " размясціў нататку пад назвай "Хотят ли в Бресте подложить действующему президенту Беларуси "свинью"?" Аўтар падзяліўся сваімі назіраннямі за ходам выбарчай кампаніі на стадыі збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты РБ, а ў завяршэнні прапанаваў інтэрнэт-карыстальнікам адказаць на пытанне: ці прымушаюць іх на працы падпісвацца за дзейнага кіраўніка Беларусі?

У першых каментарах да гэтага матэрыялу былі прыведзены наступныя прыклады: "на рынку ходзіць кантралёр і просіць пашпарты прадпрымальнікаў (пры гэтым, не кажучы, для чаго гэта неабходна), вось яны ад страху і даюць. А ў перадвыбарную пару адразу ясна - для чаго" , "у інтэрнаце збіралі пашпарты, для чаго не сказалі, і толькі потым людзі даведаліся, што для подпісаў за прэзідэнта", " Белоруснефть заставляет ".

Дасведчаныя ў выбарчам заканадаўстве наведвальнікі гэтага сайта нагадваюць астатнім інтэрнэт-карыстальнікам, што сабраныя такім чынам подпісы можна ставіць пад сумнеў, калі грамадзяне ўласнаручна не распішуцца і не праставяць дату ў падпісным лісце.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international