Магілёў: Упершыню праўладныя газеты не паліваюць брудам апазіцыю

2010 2010-10-13T10:06:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На старонках мясцовых дзяржаўных газет з’явілася некалькі артыкулаў, прысвечаных этапу збору подпісаў за прэтэндэнтаў у прэзідэнты.

Упершыню апазіцыйных вылучэнцаў не паліваюць брудам. Так, “Веснік Магілёва” выйшаў з аб’ектыўным артыкулам, які датычыцца ходу выбарчай кампаніі. Адметна тое, што на агульным фотаздымку каля пікетаў апазіцыйных кандыдатаў можна ўбачыць не толькі людзей, але і разабраць прозвішчы прэтэндэнтаў Някляева і Саннікава.

“Магілёўскія ведамасці” таксама ўстрымаліся ад крытыкі апанентаў улады. Падалі інфармацыю аб’ектыўна, але фотаздымак паставілі пікета ГА “Белая Русь”.

На сайце Магілёўскага аблвыканкама таксама была размешчана інфармацыя аб ходзе выбарчай кампаніі. Брудам не палівалі, але фотаздымак быў ужо вядомага нам пікета ГА “Белая Русь”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international