Віцебск: Збор подпісаў у прысутнасці патэнцыйнага кандыдата больш эфектыўны

2010 2010-10-13T08:47:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_kastysiou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У абласным цэнтры адбыўся першы пікет з удзелам патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнцкую пасаду: з выбаршчыкамі сустрэўся вылучэнец Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Паводле назіранняў  сябра партыі БНФ Аляксандра Кузняцова, які збірае подпісы за Р.Кастусева  на пікеце ў Віцебску, прысутнасць самога патэнцыйнага кандыдата надала імпэту віцебскаму электарату:

-- За тры гадзіны, пакуль Рыгор Кастусёў прабыў з намі на пікеце, за яго падпісалася чалавек на 20 болей чымсці ў мінулую нядзелю, калі быў выходны дзень, і мы стаялі даўжэй. Мінакі падыходзілі, пазнавалі спадара Кастусёва па партрэце, задавалі яму пытанні. Да прыкладу, якія першыя пераўтварэнні ён гатовы здзейсніць на прэзідэнцкай пасадзе, ці вядзецца ў апазіцыйным асяродку гяшчэ гаворка пра аб’яднанне вакол адзінага кандыдата, як Р.Кастусеў бачыць перспектывы ўзаемадачыненняў Беларусі з іншымі краінамі… Былі, вядома ж і незадаволеныя – тыя, хто казаў, што Лукашэнка лепшы за ўсіх, і няхай застаецца нязменным. Але і падпісвалася за вылучэнне Рыгора Кастусёва даволі шмат людзей.

13 кастрычніка Рыгор Кастусеў мае намер наведаць Воршу – каб удзел у працы тамтэйшага пікету па зборы подпісаў. Што да Віцебску, то тут ён стаў першым патэнцыйным кандыдатам, хто прыехаў сустрэцца  з мясцовымі выбаршчыкамі, хаця раней да іх, кажуць, абяцаліся завітаць і Уладзімір Някляеў, і Алесь Міхалевіч.

Мясцовыя прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду  – супрацоўнік віцебскага садавінагароднінавага камбіната “Ноўка” Сяргей Рыжоў і прадпрымальнік Уладзімір Правальскі – сустрэч з выбаршчыкамі на вуліцы не ладзяць таксама. Прычым у Віцебску нават не бачылі пікетаў у іх падтрымку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international