Чатыры райвыканкамы Віцебшчыны ўжо паведамілі пра стварэнне ўчасткаў для галасавання

2010 2010-10-12T19:17:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На афіцыйных сайтах Аршанскага, Віцебскага, Глыбоцкага і Лёзненскага раёнаў ужо з’явіліся спісы ўчасткаў для галасавання на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Згодна з каляндарным планам бягучай выбарчай кампаніі, утварэнне выбарчых участкаў мусіць адбыцца не пазней за 17 кастрычніка, так што ў чатырох названых вышэй раёнах спрацавалі датэрмінова. Цікава, што ў Віцебскім раёне, на Глыбоччыне і Лёзьненшчыне ўчасткі сфармаваны ў першых днях кастрычніка, пра што сведчаць даты адпаведных пасяджэнняў. А ў Аршанскім райвыканкаме, згодна апублікаванаму на афіцыйным сайце рашэнню, усё адбылося яшчэ 29 верасня, літаральна на заўтрашні дзень пасля ўтварэння раённай выбарчай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства