У Анжалікі Борыс забралі на мяжы пашпарт

2006 2006-02-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс засталася бяз пашпарту. 19 лютага яна вярталася з Польшчы праз КПП "Баброўнікі-Бераставіца". Беларускія памежнікі затрымалі яе на чатыры гадзіны і забралі ў яе пашпарт, паведаміла Радыё Свабода.

Спадарыня Борыс патрабавала, каб ёй патлумачылі, на якой падставе гэта зроблена, паколькі штамп з дазволам выезду ва ўсе краіны сьвету ў яе сапраўдны да 2008 году. Паводле яе, ёй адказалі, што "такі загад". Пасьля дзевятай гадзіны вечара яе адпусьцілі.

Борыс некалькі дзён таму не пусьцілі ў Польшчу беларускія памежнікі на КПП "Брузгі". Ёй сказалі, што нібыта ў пашпарце не хапае вольнага месца, каб паставіць пячатку аб выезьдзе. Пасьля гэтага яна мусіла ехаць у Польшчу праз Расею ды Ўкраіну. У Польшчы яна брала ўдзел у паседжаньні Рады Палёніі сьвету.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international