Баранавічы: Сярод апазіцыянераў у лідэрах па колькасці галасоў пакуль Мікалай Статкевіч і Андрэй Саннікаў

2010 2010-10-12T16:27:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piket-na-kirmaszy-03102010-006-06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” паведаміла, што найбольшую колькасць галасоў сярод апазіцыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты пакуль сабралі Мікалай Статкевіч і Андрэй Саннікаў. За М.Статкевіча на сёняшні дзень падпісалася 1 830 выбаршчыкаў, а ініцыятыўная група Андрэя Саннікава сабрала  1 600 подпісаў.

Папулярнасць Статкевіча выданне тлумачыць дзвюма магчымымі прычынамі. Па-першае, у Баранавічах жыве бацька палітыка, да якога ён часта прыязджае ў госці. А па-другае, магчыма, гараджане падтрымліваюць патэнцыйнага кандыдата і таму, што сп. Статкевіч адбываў тут цэлы год “хіміі” за арганізацыю ў Мінску вулічнай акцыі пратэсту супраць вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму 2004 года.

Ініцыятыўная група Андрэя Саннікава арганізавала ў Баранавічах два пікета і з кожным днём набірае ўсё большую колькасць подпісаў. Першы пікет знаходзіцца ля галоўнага ўвахода ў малады парк імя 30-годдзя УЛКСМ, другі пікет у падтрымку Андрэя Саннікава працуе цэлы дзень на Аляксееўскім рынку.

На трэцім месцы па колькасці подпісаў ідзе Яраслаў Раманчук (1 460), а затым - Уладзімір Някляеў (1 300) і Віталь Рымашэўскі (1 300). Кіраўніца ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі Тамара Шукала паведаміла, што за дзеючага прэзідэнта сярод жыхароў горада ўжо сабрана 20 тысяч подпісаў.  

Зразумела, што ў цёплых кабінетах гарвыканкама, ЖЭСах, на прадпрыемствах ім лягчэй збіраць подпісы за свайго кандыдата, чым стаяць на холадзе ці хадзіць па кватэрах, як тое робяць каманды апазіцыйных прэтэндэнтаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international