Пра медыя-сітуацыю ў Беларусі гутарылі на кангрэсе Асацыяцыі еўрапейскіх журналістаў

2010 2010-10-12T11:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Форум еўрапейскай журналісцкай арганізацыі, які прайшоў днямі ў Турцыі, абмеркаваў становішча са свабодай сродкаў масавай інфармацыі ў шэрагу краін Старога Свету. Адной з дзяржаў, на якіх сфакусавалі сваю ўвагу дэлегаты кангрэсу Асацыяцыі еўрапейскіх журналістаў (AEJ), была Беларусь.

З ацэнкай медыя-сітуацыі ў нашай краіне перад удзельнікамі прадстаўнічага прафесійнага форуму выступіў намеснік страшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Аляксандраў.

«Беларусь па-ранейшаму з’яўляецца пэўным выклікам для Еўропы шмат у якіх сэнсах, у тым ліку — у сітуацыі са свабодай прэсы, — адзначыў Андрэй Аляксандраў у сваёй прамове. — Улады Беларусі працягваюць палітыку моцнага кантролю за абарачэннем інфармацыі ў грамадстве, пры гэтым яны фактычна ігнаруюць заклікі міжнароднай супольнасці да рэфармавання медыя-сферы і прапановы па экспертнай дапамозе ў гэткіх рэформах».

Беларускія недзяржаўныя медыя па-ранейшаму вымушаны існаваць ва ўмовах няроўных эканамічных умоваў з дзяржаўнымі СМІ, незалежныя журналісты маюць праблемы ў доступе да інфармацыі, а нацыянальнае заканадаўства ў шэрагу момантаў не адпавядае міжнародным дэмакратычным стандартам, адзначыў у сваім выступе намеснік старшыні ГА «БАЖ». Усе гэтыя праблемы, як і спробы дзяржавы рэгуляваць нацыянальны сегмент інтэрнэт, нядаўнія папярэджанні, якія атрымалі вядучыя недзяржаўныя выданні, выклікаюць асаблівую занепакоенасць напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

«На фоне медыя-сітуацыі ў Еўропе становішча ў Беларусі выглядае даволі змрочным, — адзначыў у інтэрв’ю для сайта БАЖ прадстаўнік па свабодзе СМІ Асацыяцыі еўрапейскіх журналістаў Уільям Хорслі. — Існуючыя законы і практыка іх прымянення дазваляюць уладам краіны аказваць ціск на журналістаў, закрываць сродкі масавай інфармацыі альбо ствараць перашкоды для іх свабоднага распаўсюду, фактычна манапалізаваць сферу тэлевяшчання. Дзяржава, якая робіць гэткія рэчы, папросту выключае сябе з супольнасці свабодных нацый. І я прыемна здзіўлены тым, што ў гэткіх умовах незалежныя беларускія медыя-арганізацыі працягваюць паспяхова змагацца супраць гэтага ціску».

Цягам 2010 года АЕЖ двойчы звярталася да беларускіх уладаў з заявамі: у першым выказваўся пратэст з нагоды атрымання ГА «БАЖ» папярэджання ад Міністэрства юстыцыі, а ў другім утрымліваўся заклік да праваахоўных органаў Беларусі забяспечыць паўнавартаснае і аб’ектыўнае расследванне абставін смерці беларускага журналіста Алега Бябеніна.

Тэкст цалкам з фота

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international