Брэсцкая вобласць: Кіраўнікі тэрытарыяльных камісій – мясцовая ўлада

2010 2010-10-12T16:18:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kresly.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйны сайт Брэсцкага аблвыканкаму (brest-region.by) апублікаваў дадзеныя аб старшынях, намесніках старшыняў і сакратарах тэрытарыяльных камісіяў па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. У інфармацыі змешчаны імёны, пасады і месцы працы людзей, якія кіруюць камісіямі. Пра іншых сябраў камісій ніякай інфармацыі няма ўвогуле.

Згодна з апублікаванай інфармацыяй можна заўважыць, што у “першую тройку”, амаль усіх выбарчых камісіяў, уваходзяць чыноўнікі мясцовых выканкамаў, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў і дзяржаўных установаў. Як правіла, яны і займаюць пасаду старшыні камісіі. Праўда ёсць і выключэнні. Сябрамі кіруючых ворганаў тэрытарыяльных камісіяў берасцейшчыны сталі пяцёра пенсіянераў і адзін прыватны прадпрымальнік. А ў Ленінскай раённай выбарчай камісіі горада Брэста старшынёй абрана пенсіянерка Наумавец Тамара Уладзіміраўна.

Крыху статыстыкі:

Усяго па Брэсцкай вобласці сфармавана 21 тэрытарыяльная камісія.  Старшынямі камісіяў сталі: 12 чыноўнікаў выканкамаў; 7 кіраўнікоў прадпрыестваў і ўстановаў; 1 – старшыня абласной арганізацыі прафсаюзаў; 1 пенсіянер. Намеснікамі старшыняў сталі: 6 выканкамаўскіх чыноўнікаў; 10 кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстановаў; 3 прадстаўнікі прафсаюзаў; 1 пенсіянер; 1 індывідуалны прадпрымальнік. Сакратарамі камісіяў абралі: 14 чыноўнікаў выканкамаў; 3 пенсіянераў; 3 прадстаўніка прадпрыемстваў і установаў; 1 прадстаўнік абласной арганізацыі БРСМ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international