Другі дзень суда над Міхасём Башурам

2010 2010-10-12T11:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bashura.jpg

Працягваецца суд над Міхасём Башурам. У першы дзень паседжання суддзя Кірыл Полулех не задаволіў хадайніцтва аб змене ўтрымання Башуры, грамадскі актывіст працягвае ўтрымлівацца пад вартай з 6-га жніўня.

Што чакаецца на другім дні паседжання кажа адвакат Тамара Сідарэнка.

- Будуць дапытаны сведкі. Будуць агучаны матэрыялы другога тому. Разгледжаны хадайніцтвы абароны і абвінавачання. І можна будзе ставіць пытанне аб судовым абмеркаванні, гэта значыць, выступленні пракурора і адваката з ацэнкай: вінаваты, ці невінаваты Башура. І затым суд можа ўжо выносіць вырок. Можа справіцца за сёння і вынесці, але гэта ўжо як атрымаецца.

Мінскага каардынатара кампаніі “Гавары праўду” Міхася Башуру вінавацяць у падробцы дакументаў. Калі суд прызнае яго віну, актывісту можа пагражаць да трох год зняволення. Але яго адвакат Тамара Сідарэнка пэўная, што суд абмяжуецца штрафам, альбо наогул вынесе апраўдальны прысуд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international