Юрыю Варонежцаву вярнулі частку канфіскаваных рэчаў

2010 2010-09-28T15:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/varonezhcau.jpg
Юры Варонежцаў

Юры Варонежцаў

Актывіст звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля са скаргай на дзеянні ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, прадстаўнікі якога 18 траўня праводзілі ператрус у яго ў хаце ды забралі асабістую і сямейную маёмасць. Ператрус праводзіўся ў сувязі з крымінальнай справай адносна актывістаў кампаніі “Гавары праўду”.

Паводле словаў юрыста Леаніда Судаленкі, судовы працэс нічым не завершыўся: 

– Суддзя прыпыніў гэтую справу да моманту яе разгляду у крымінальным парадку. Паколькі ёсць крымінальная справа, яна ўзбуджана ў Мінску. Суддзя сказаў, як вырашаць там, так і будзе. 

Літаральна праз паўгадзіны пасля судовага працэсу жонцы актывіста Ларысе Варонежцавай патэлефанавалі з міліцыі і запрапанавалі забраць рэчы. Пра гэта яна паведаміла Радыё Рацыя: 

Мне патэлефанаваў адзін з міліцыянтаў, які праводзіў ператрус, і сказаў, што я магу падыйсці і забраць свае рэчы, запакаваныя ў скрынях, якія прайшлі праверку. Я зразумела, што гэтыя рэчы прагледжаныя. Гэта    дыскеты, тэлефоны мабільныя, мадэмы, відэакамера. Кампутары ды грошы не вярнулі. 

Вяртанне толькі часткі рэчаў Варонежцавых не задавальняе. Яны мусяць працягваць судзіцца з Гомельскай міліцыяй.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international