Распачаўся судовы працэс над Міхасём Башурам

2010 2010-10-11T15:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bashura.jpg

У судзе Савецкага раёна Мінска распачаўся судовы працэс над Міхасём Башурам, паэтам, адным з кіраўнікоў выдавецтва "Галіяфы" і кіраўніком мінскай суполкі кампаніі "Гавары праўду".

Актывіст знаходзіцца за кратамі з 6 жніўня, яго вінавацяць у падробцы дакументаў – у тым, што ён указаў няправільны памер заробку ў даведцы для атрымання льготнага крэдыту на будаўніцтва жылля. Яго сябры і паплечнікі лічаць гэтую справу палітычна матываванай. Сярод іх – лідар кампаніі "Гавары праўду" і патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, які таксама прыйшоў у гэты дзень у суд.

– Калі нават такое і было, то гэта несуадноснае злачынства і пакаранне. За гэта нідзе нікога не садзяць, амаль адміністрацыйнае парушэнне. Ён мог жыць дома, хадзіць сюды. Гэты рэжым перажыў сябе даўным-даўно і з гэтым трэба скончыць. Родзічы стаяць, чакаюць, не ведаюць, што будзе з чалавекам. Госпадзі, калі гэта ўсё скончыцца. Скончыцца –19 снежня, – сказаў Уладзімір Някляеў.

Адвакат Тамара Сідарэнка, падавала хадайніцтва пра неабходнасць змянення меры ўтрымання на падпіску аб нявыездзе. Яна патлумачыла гэта тым, што злачынства, у здзяйсненні якога абвінавачваюць яе падабароннага не з'яўляецца цяжкім, да ўсяго Міхась Башура раней не прыцягваўся да крымінальнай і адміністратыўнай адказнасці і мае малую дачку. Але суд адмовіў у задавальненні хадайніцтва.

Сам Міхась Башура заявіў на пачатку судовага пасяджэння, што сваёй віны не прызнае. Калі суд прыме бок дзяржаўнага абвінавачвання, то паэту і актывісту можа пагражаць да двух год зняволення. Суд працягнецца 12 кастрычніка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international