Гомельскі гарвыканкам інфармуе пра месцы пікетаў па збору подпісаў

2010 2010-10-12T13:07:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працягу апошняга часу шэраг сайтаў беларускіх недзяржаўных выданняў, напрыклад, naviny.by і nn.by размяшчалі інфармацыю і інтэрактыўныя карты месцаў пікетаў па збору подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў. Гомельскі гарвыканкам вырашыў ісці ў ногу з часам і на афіцыйным сайце даў інфармацыю пра размяшчэнне пікетаў па збору подпісаў выбаршчыкаў. Праўда, у інфрамацыі не ўдакладняецца, за каго могуць грамадзяне пакінуць свой аўтограф на тым ці іншым пікеце.  

Цікава, што ў Цэнральным раёне Гомеля пазначаны два месцы, дзе праводзяцца пікеты — на пляцоўцы каля ўнівермага «Гомель» і каля будынка прадпрыемства «Гіпражыўмаш». Згодна  інфармацыі гарвыканкама, пікеты там працуюць штодзённа, з 12 да 14 гадзін.

Варта заўважыць, што пляцоўку перад універмагам «Гомель» ужо на працягу больш чым тыдзень «акупіравалі» зборшчыкі подпісаў за Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча. 11 кастрычніка ў 14.00 да зборшчыкаў подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў далучыліся і члены ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнка. Але яны чамусьці праводзілі пікет толькі на працягу 30 хвілін, і ўжо ў 14.30 сыйшлі. Дык можа, гарвыканкам меў на увазе пікет па збору подпісаў за Някляева ці Саннікава? Але ж члены іх ініцыятыўных груп стаяць ля ўнівермага з раніцы і да вечара.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international