У Бялынічах нечакана павялічылася колькасць жыхароў (выбаршчыкаў?)

2010 2010-10-12T10:46:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhiteli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкі раённы выканаўчы камітэт сваім рашэннем № 20-44 ад 6 кастрычніка ў адпаведнасці з артыкуламі 17 і 18 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і па ўзгадненню з Бялыніцкай выбарчай камісіяй па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стварыў на тэрыторыі Бялыніцкага раёна ўчасткі для галасавання.

Прадугледжана таксама, што гэта рашэнне райвыканкама будзе апублікавана ў раённай газеце “Зара над Друццю”, але пакуль матэрыял пра стварэнне ўчастковых камісій у ёй не з’явіўся.

Усяго на тэрыторыі Бялыніцкага раёна створана 20 участкаў для галасавання, 15 з іх будуць размяшчацца ў аграгарадках і вёсках раёна, а 5 – у гарадскім пасёлку Бялынічы. Як і звычайна, участковыя камісіі будуць размяшчацца ў будынках школ, устаноў культуры, адміністрацыйных устаноў. У гэты пералік уваходзяць два спецыялізаваных выбарчых участка: Бальнічны № 4, у склад якога ўваходзяць усе падраздзяленні Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы, і Чапаеўскі № 5, у склад якога ўвайшлі ўсе жыллёвыя карпусы Бялыніцкага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

Пакуль абсалютна незразумела, колькі выбаршчыкаў будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Бялыніцкім раёне. Якасць працы бялыніцкіх статыстыкаў, нічога, акрамя здзіўлення і абурэння, не выклікае. Як можна давяраць іх дадзеным, калі, для прыкладу, згодна дадзеным дзяржаўнай статыстыкі на 1.01.2009 года ў Бялыніцкім раёне пражывала 19,9 тыс. чалавек (з іх 9,6 тысяч – у гарадскім пасёлку Бялынічы). Згодна ж вынікаў перапісу насельніцтва, які праводзіўся ў кастрычніку таго ж 2009 года, аказалася, што ў Бялыніцкім раёне пражывае 21839 чалавек, з якіх 10688 жывуць у гарадскім пасёлку. Ніякіх масавых пераселянняў у Бялыніцкі раён за гэты перыяд не было, дэмаграфічнага выбуху таксама (ужо шмат гадоў у раёне колькасць памершых нашмат перавышае колькасць нарадзіўшыхся), а колькасць насельніцтва за 10 месяцаў павялічылась амаль на дзве тысячы чалавек. Згубіць дзве тысячы чалавек насельніцтва з крыху больш, чым дваццаці тысяч - для гэтага патрэбны вялікі талент...

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international