Грамадскія прыёмныя – для грамадзян, гатовых падпісацца за дзеючага прэзідэнта

2010 2010-10-12T10:38:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У час падрыхтоўкі выбараў і збору подпісаў у Гомелі, як і ў розных гарадах Беларусі, стварылі «грамадскія прыёмныя». З якой мэтай гэта адбылося? Адказ мы знайшлі на сайце Гомельскага гарвыканкама: «з мэтай усебаковага, аб'ектыўнага разгляду зваротаў грамадзян Гомельскім гарвыканкамам з кастрычніка адчынена гарадская грамадская прыёмная».  

І ў Брагіне стварылі такую ж прыёмную. Але мэта яе — іншая. «Штодзённа працуе грамадская прыёмная РГА «Белая Русь» па збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь»

Гэту інфармацыю падцвярджае і дзяржаўнае інфармацыйнае агенства «БЕЛТА». «Збор подпісаў па вылучэнню Аляксандра Лукашэнка кандыдатам у прэзідэнты будзе працягнуты у грамадскіх прыёмных РГА «Белая Русь». Усяго ў краіне было арганізавана 179 пунктаў і пікетаў. Цяпер подпіс можна паставіць і ў 157 грамадскіх прыёмных РГА «Белая Русь», - піша БЕЛТА.

Канечне, так зручней — і на вуліцы мёрзнуць не трэба, і не будзе нагоды для «злых языкоў», якія сцвярджаюць, што ля пікетаў па збору подпісаў за Лукашэнка не так шмат ахвотных, каб паставіць свой подпіс.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international