Брэст: Павялічваецца колькасць вулічных пікетаў

2010 2010-10-11T18:20:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niakliaeu-brest2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працягу першых дзесяці дзён збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на брэсцкіх вуліцах гараджане маглі сустрэць пікеты, арганізаваныя сябрамі ініцыятыўных груп Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, Яраслава Раманчука, Андрэя Саннікава, Аляксандра Лукашэнкі, Рыгора Кастусёва. Цяпер жа такі метад збору подпісаў сталі выкарыстоўваць прыхільнікі яшчэ некалькіх прэтэндэнтаў.

У прыватнасці, каля ўваходу на цэнтральны рынак горада зараз можна адначасова падпісацца за вылучэнне Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса (брэсцкія актывісты ўваходзяць у ініцыятыўныя групы абодвух вылучэнцаў). Акрамя таго, першы вулічны пікет каля кінатэатра «Беларусь» быў арганізаваны і прыхільнікамі Алеся Міхалевіча пры непасрэдным удзеле самога палітыка. Пры гэтым Міхалевіч патлумачыў, што да гэтага зборшчыкі подпісаў за яго вылучэнне працавалі па прынцыпе «ад дзвярэй да дзвярэй», наведваючы месца пражывання гараджан. Дадзены спосаб збору подпісаў сам патэнцыйны кандыдат лічыць найбольш эфектыўным.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international