viasna on patreon

У Нароўлі пачалі датэрміновую агітацыю за Аляксандра Лукашэнку

2010 2010-10-11T17:32:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/naroulia-agitacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жлобінская раённая газета «Новы дзень» на тэму выбараў напісала артыкул з загалоўкам «Збіраючы подпісы, агітаваць нельга!». Паводле заканадаўства - нельга, але калі вельмі хочацца, то можна? Так, напэўна, падумалі ў Нароўлі і распачалі датэрміновую агітацыю за дзеючага кіраўніка дзяржавы. Нараўлянская раённая газета «Прыпяцкая праўда» надрукавала артыкул «Каждый решает сам, но мы призываем сделать правильный выбор». Зразумела, які выбар лічыць правільным аўтар артыкулу, старшыня раённай арганізацыі «Белая Русь» Сяргей Канавод.

Ён жа, дарэчы, працуе намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Прыпяцкая праўда», так што адміністрацыйны рэсурс, выкарыстанне службовага становішча - факты відавочныя.

Аўтар артыкулу спрабуе пераканаць чытачоў, што ўсім, што маем, мы абавязаныя абранаму кіраўніком дзяржавы палітычнаму курсу. І дадае, што пры правядзеннні пікету ў падтрымку Лукашэнкі ў Нароўлі «усе выказвалі актыўную падтрымку палітычнаму курсу дзеючага кіраўніка дзяржавы».

«Нікто не мае права аказваць нейкі ціск. Наша грамадскае аб'яднанне толькі заклікае нараўлян падтрымаць нашага кандыдата, і будзьце ўпэўнены, усе сябры ініцыятыўнай групы А.Г. Лукашэнкі падчас збору подпісаў будуць вельмі ветлівыя», - абяцае аўтар публікацыі, заахвочваючы выбаршчыкаў.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства