Працягваецца запалохваньне мастоўскіх грамадзкіх актывістаў

2006 2006-02-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 17 лютага ў Мастах у міліцыю выкліканыя пяцёра маладых грамадзкіх актывістаў, якія яны раней удзельнічалі ў назіраньні на парламенцкіх і мясцовых выбарах. У позвах было напісана, што іх выклікаюць у якасьці сьведак, але не было ўказана па якой справе.

Першым дапыталі Зьміцера Кухлея, у якога днямі міліцыянты дома зрабілі ператрус і забралі кампутар. Мііліцыянт спытаў яго — ці мае ён машыну і патлумачыў, што яны шукаюць чалавека, які зьбіў пешахода увосень 2004 году. Паводле дэпутата Мастоўскага райсавету Алеся Зарэмбюка, гэтыя дзеяньні міліцыі можна расцаніць як запалохваньне грамадзкіх актывістаў гораду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства