Баранавічы: Толькі пракурор можа праверыць склад выбарчай камісіі

2010 2010-10-11T13:24:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adkaz-prakuratury-09102010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 кастрычніка 2010 года праваабаронцы Сяргей Гоўша і Карней Пятровіч атрымалі з гарадской пракуратуры адказ на сваю скаргу на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама. Заяўнікі сцвярджалі, што па інфармацыі, якая падаецца ў дзяржаўнай газеце “Наш край”, немагчыма вызначыць, ці выканана норма закона, у адпаведнасці з якой дзяржаўныя служачыя не могуць складаць болей за адну трэць у выбарчай камісіі.  

У адказе праваабаронцам выконваючы абавязкі пракурора горада Баранавічы Міхаіл Квашнін паведаміў, што пракуратура праверыла склад гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Ён адзначыў, што ў склад камісіі не ўключаны суддзі, пракуроры, старшыні мясцовых выканаўчых органаў і дзяржаўныя служачыя складаюць у камісіі 1/6 частку, а прадстаўнікі палітычных партый і арганізацый – 2/3 ад усяго складу. Як паведамляецца ў лісце з пракуратуры, склад гарадской выбарчай камісіі ў поўнай меры адпавядае патрабаванням Выбарчага кодэкса РБ.

Саветнік юстыцыі М.Квашнін дадае, што Выбарчы кодэкс не прадугледжвае пры размяшчэнні ў друку ўказання інфармацыі пра месцы працы і займаемыя пасады сябраў камісіі. Таму патрабаванне Сяргея Гоўшы і Карнея Пятровіча кваліфікавана як неабгрунтаванае і адхілена.

У выніку атрымоўваецца, што толькі пракурор можа праверыць склад выбарчай камісіі, а для назіральнікаў падобная інфармацыя застаецца закрытай.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international