viasna on patreon

Скажы “Не” сьмяротнаму пакараньню (Фотарэпартаж)

2010 2010-10-11T13:01:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babruisk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
г. Бабруйск

г. Бабруйск

Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” ў мінулыя выходныя і напярэдадні правялі шэраг інфармацыйных акцый за адмену гэтага дзікунскага віду пакараньня.  Пікеты прайшлі ў многіх гарадах Беларусі і былі прымеркаваныя да Міжнароднага дня супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка. Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, якая працягвае ўжываць сьмяротнае пакараньне.

Бабруйск: Пікетоўцы падтрымалі акцыю, прымеркаваную да Міжнароднага дня супраць сьмяротнага пакараньня. 10 кастрычніка сябры трох ініцыятыўных груп: Рыгора Кастусёва, Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука  павесілі на стэндах з інфармацыяй аб сваіх прэтэндэнтах улёткі з надпісам “Не смяротнаму пакараньню”. Мінакі рэагавалі на ўлёткі станоўча, а да ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва нават падыйшоў маладзён ў майцы з лагатыпам кампаніі “Не сьмяротнаму пакараньню” і пакінуў свой подпіс.

Баранавічы: Праціўнікі смяротнага пакарання двумя групамі хадзілі па горадзе, сустракаліся з людзьмі і раздавалі ім інфармацыйныя матэрыялы аб неабходнасці забароны смяротнага пакарання. Найперш, гэта каляровы каляндарык, які інфармуе грамадзян аб тым, што Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, дзі існуе смяротнае пакаранне. Людзі з задавальненем бралі для азнакамлення таксама і каляровы буклет, прысвечаны адмене смяротнага пакарання. Актывіст Руху “За Свабоду” Віктар Сырыца адзначыў, што мэта акцыі − гэта адмена смяротнага пакарання і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. "Мы імкнуліся пераканаць людзей, што смяроннаму пакаранню не павінна быць месца ў дэмакратычным грамадстве", − зазначыў спадар Віктар. 

Віцебск: Правааборонцы Віцебска прынялі актыўны ўдзел у акцыі, прысвечанай адмене сьмяротнага пакараньня, зрабіўшы некалькі перфомансаў у горадзе. Акцыі праходзілі цягам 10 кастрычніка па ўсім горадзе: на Чкалаўскім рынку, каля помніка загінуўшым вайскоўцам у Афганістане, ва ўрочышчах Паляі, дзе ў 30-50 гадах мінулага стагоддзя адбываліся масавыя пакараньні сьмерцю мірных грамадзян.

У Гародні мясцовыя праваабаронцы ў рамках міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання правялі інфармацыйную акцыю. Некалькі гадзін грамадскія актывісты з “Вясны” і БХК стаялі з інфармацыйнымі матэрыяламі на ўваходзе ў цэнтральны Скідзельскі рынак, апрануўшыся ў кашулькі з лагатыпамі “Не смяротнаму пакаранню”. Адбывалася гэта ў досыць людным месцы. Гарадзенскія грамадскія праваабаронцы вялі гутаркі з мінакамі і даводзілі сваю пазіцыю, звяртаючы ўвагу жыхароў на тое, што Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль юрыдычна замацавана смяротнае пакаранне. Пэўны маніторынг размоў засведчыў, што бальшыня з цікаўных выказвалася якраз супраць смяротнага пакарання. Акцыя прайшла спакойна і без эксцэсаў

Гомель: Правабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка правялі акцыю супраць сьмяротнага пакараньня на адным з самых ажыўленых аўтобусных прыпынкаў горада. Гамяльцы цікавіліся праблемай, высвятлялі падрабязнасьці выкарыстання гэтага віду пакараньня.У той жа дзень актывіст праваабарончага руху Андрэй Стрыжак праз прадстаўнікоў ініцыятыўных груп, нагадаў кандыдатам у прэзідэнты аб важнасьці пытаньня адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
У ходзе акцыі сябры ініцыятыўнай групы У. Някляева і А. Саньнікава, а таксама гараджане, якія падпісваліся за гэтых кандыдатаў, атрымалі інфармацыйныя матэрыялы, прысьвечаныя праблеме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Актывіст Андрэй Стрыжак лічыць: «Праблема смяротнага пакарання - гэта пытанне, які не вырашаецца выключна змяненьнем стаўленьня грамадства да гэтай праблемы. Указ аб мараторыі ў нас усё-такі павінен падпісаць кіраўнік дзяржавы, а так як пасля выбараў ён можа стаць і іншым, то я вырашыў звярнуцца да патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты праз іх прадстаўнікоў. Шкада, што пікету было ўсяго два, але я думаю, што дзякуючы СМІ, пазіцыю па пытанні адмены смяротнага пакарання змогуць азначыць усе будучыя кандыдаты ў прэзідэнты РБ.

Менск: 10 кастрычніка актывісты кампаніі супраць сьмяротнага пакараньня правялі інфармацыйную акцыю, каб яшчэ раз нагадаць беларускаму грамадству аб праблеме сьмяротнага пакараньня  ў нашай краіне. Праваабаронцы і моладзевыя актывісты зладзілі інфармацыйны ланцуг каля гастранома "Цэнтральны" (станцыя метро "Кастрычніцкая"), пад час якога мінчукам было раздадзена больш за тысячу інфармацыйных буклетаў, якія распавядаюць ад праблеме сьмяротнага пакараньня і аб тых муках, якія мусяць вынесьці сваякі пакараных, якія ня ведаюць нават, дзе пахаваныя іх блізкія. Многія мінакі здзіўляліся таму, што ў нас да цяперашняга часу існуе такая кара, некаторыя  бралі буклеты і чытаючы,  ішлі далей. Удзельнікі акцыі былі апранутыя ў адмысловыя майкі з яскравым надпісам: “Скажы “Не” сьмяротнаму пакараньню”. Супрацоўнікі міліцыі, вывучыўшы змест інфармацыйных матэрыялаў, не сталі перашкаджаць правядзеньню акцыі.

Жодзіна: 10 кастрычніку ў Жодзіне мясовыя праваабаронцы правялі шэраг розных па форме інфармацыйных акцый. Апранутыя ў футболкі з надпісам «Скажы НЕ сьмяротнаму пакараньню» жодзінскія актывісты наведалі будынак Моладзевага цэнтру й прэзентавілі інфармацыйныя матэрыялы ягонаму кіраўніцтву, пабывалі ў моладзевай кавярні, дзе таксама пакінулі буклеты, нелепкі й плякаты. Інфармаваньне жодзінцаў праходзіла шляхам раздачы адмысловых друкаваных інфармацыйных матэрыялаў, каляровых буклетаў, каляндарыкаў, з распаўсюдам налепак па вуліцах і ў дварах, на людных пляцоўках гораду. Праваабаронцы размаўлялі з зацікаўленымі грамадзянамі, некаторым распавядалі пра сутнасьць існуючай у Беларусі праблемы, некаторым - больш падрабязна тлумачылі ўласную пазыцыю па ёй. Да 18-00 вечара, удзельнікі праваабарончых інфармацыйных акцыяў у Жодзіне здолелі абыйсьці альбо аб'ехаць на роварах шмат людных і знакавых месцаў, правесьці перасоўныя мабільныя пікеты ля Царквы й Касьцёлу, сустракаліся й размаўлялі з людзьмі ля рынкаў, крамаў, у дварах, на тэрыторыі прылеглай да леса-паркавай зоны адпачынку гараджанаў. За ўвесь час правядзеньня акцыяў у Жодзіне не было аніводнай адмоўнай рэакцыі на яе з боку простых грамадзянаў. Жодзінцы вельмі станоўча рэагавалі на інфармацыю і матырыялы.

Наваполацак: У наваполацку акцыя прайшла напярэдадні, 6 кастрычніка. У гэты дзень актывісты кампаніі ў людных месцах раздавалі каляндарыкі, улёткі ды іншую друкаваную прадукцыю на тэму сьмяротнага пакараньня.

10 кастрычніка акцыі “Скажы "Не" сьмяротнаму пакараньню” прайшлі таксама ў Баранавічах, Бярозе, Барысаве, Магілёве, Маларыце ды іншых гарадах.

10 кастрычніка у Вільні музыкі зь Беларусі і Літвы адыгралі разам на адной сцэне дабрачынны канцэрт, каб заклікаць людзей сказаць “НЕ!” сьмяротнай кары ў Беларусі.

У  Жытоміры ў гэты дзень мясцовыя актывісты міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Amnesty International» зладзілі акцыю з нагоды Дня супраць смяротнага пакарання. У арганізацыі мерапрыемства ўзялі ўдзел беларусы Ігар Коктыш, Арцём Дубскі і Віталь Цішчанка.

 

 

г. Бяроза
г. Менск
г. Менск
г. Менск
г. Віцебск
г. Наваполацк
г. Менск
г. Магілёў
г. Магілёў
г. Гомель
г. Гародня
г. Баранавічы
г. Жодзіна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства