Маладэчна: Пікет у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі не карыстаўся папулярнасцю

2010 2010-10-11T11:01:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piket-za-lukashenku-maladechna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нядзелю 10 кастрычніка ў Маладэчне з’явіўся першы пікет за Аляксандра Лукашэнку.

Месца для пікету было вельмі ўдалым – на пляцоўцы каля крамы “Суседзі”. Побач – вялізны гандлёвы цэнтр, пешаходная дарога на Рэчавы рынак, таму нядзельным ранкам, падчас пікету, натоўпы людзей праходзілі міма. Але менавіта праходзілі міма - жадаючых падпісацца за спадара Лукашэнку не было відаць, нягледзячы на тое, што месца для здачы подпісаў было абсталявана камфортна: побач з плакатам, у атачэнні сцягоў “Белай Русі” і БРСМ, стаялі стол і крэсла.

Удзельнікі пікету паводзілі сябе вельмі сціпла: амаль увесь час стаялі спінамі да мінакоў і размаўлялі паміж сабой. Калі яны ўбачылі, што іх фатаграфуюць, то пачалі адварочвацца і апускаць галовы.

Гэты пікет яўна саступаў па папулярнасці пікету за вылучэнца ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які праходзіў у той самы час, але каля Калгаснага рынку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства