Полацк: Тры пікеты ў нядзелю

2010 2010-10-11T10:50:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/polack-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тры пікеты па зборы подпісаў прайшлі ў нядзелю 10 кастрычніка ў Полацку. Пікеты былі выстаўлены ініцыятыўнымі групамі Алеся Міхалевіча, Рыгора Кастусева і Андрэя Саннікава.

Збор подпісаў праходзіў у адным з самых людных месцаў Полацка – каля Дома гандлю і калгаснага рынка. Людзі дастаткова часта падпісваліся за ўсіх трох патэнцыйных кандыдатаў – “няхай паспрабуюць, можа ў каго атрымаецца”. Некаторыя хадзілі дадому за пашпартамі ці пыталіся ў пікетоўшчыкаў, калі яны будуць стаяць тут наступны раз.

Пікеты доўжыліся каля чатырох гадзін. Па словах сябраў ініцыятыўных групаў, ім удалося сабраць за гэты час больш за 100 подпісаў за сваіх кандыдатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international