viasna on patreon

Гомель: Большасць гараджанаў гатовы падпісацца “за ўсіх кандыдатаў, акрамя аднаго”

2010 2010-10-10T17:02:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sbor-podpisey-glavnaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі актыўна праводзяцца пікеты па зборы подпісаў у падтрымку Уладзіміра Някляева. Некалькі пікетаў было 9 кастрычніка у цэнтры горада - ля універмага «Гомель» і рынка «Цэнтральны». Людзі станавіліся ў чэргі, каб падтрымаць магчымага кандыдата.

«За дзень мы тут, на пікеце ля ўнівермага, збіраем каля 120 подпісаў. Гамяльчане ведаюць Някляева – нехта чытаў раней яго вершы, нехта чуў пра кампанію «Гавары праўду», некаторыя казалі, што ведаюць яго асабіста. Людзі падпісваюцца ахвотна, прычым большасць гамяльчан кажа, што гатовы падпісацца за ўсіх кандыдатаў, акрамя аднаго, які ўжо 16 гадоў працуе прэзідэнтам. Ёсць і тыя, хто негатыўна ставіцца да дэмакратычных кандыдатаў, але такіх мала», - распавёў сябра ініцыятыўнай групы Кастусь Жукоўскі.

У некалькіх метрах ад гэтага пікета збіраюць подпісы за Андрэя Саннікава і Яраслава Рамачука.

Ахвотна падпісваліся за дэмакратычных кандыдатаў гараджане і ля Цэнтральнага рынка. Прычым людзі таксама не адмаўляліся паставіць подпісы за іншых кандыдатаў, напрыклад, за Юрыя Глушакова.

«Ведаеце, я не супраць, за ўсіх падпішуся, калі гэта будзе мець плён, калі гэта дапаможа прайсці некаму іншаму ў кандыдаты. Але вядома – мы тут падпісваемся, а галасы нашы на выбарах там будуць лічыць, і вядома, на чыю карысць», - падзялілася гамяльчанка Святлана.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства