Пінск: Інфармаванне пра змены ў рашэнні райвыканкаму - запозненае

2010 2010-10-10T15:58:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/time.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Публікацыя пра змены ў рашэнні Пінскага райвыканкаму “Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў” выйшла ў № 80 газеты «Полесская правда» толькі праз 12 дзён пасля ўнясення гэтых зменаў.  

Больш ліберальнае рашэнне было прынята яшчэ 28 верасня, а надрукавана ў раённай газеце “Полесская правда” толькі 9 кастрычніка. Хаця да гэтага часу выйшла як мінімум два нумары выдання. Аднак з-за таго, што ў Пінскім раёне збіраюцца подпісы толькі за Аляксандра Лукашэнку, пратэставаць наконт запозненай інфармацыі, напэўна, ніхто не будзе.

У гэтым жа нумары выдання апублікавана яшчэ адно рашэнне мясцовых чыноўнікаў - аб утварэнні выбарчых участкаў. Яно адпавядае патрабаванням выбарчага заканадаўства – прынята не пазней за 2 месяцы да выбараў. Паводле гэтага рашэння ў Пінскім раёне будзе 70 участкаў для галасавання.     

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international