viasna on patreon

Ставіць пікеты ў Оршы можна ў любым месцы

2010 2010-10-10T15:15:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/arshanskaja-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі гарвыканкам зняў усе забароны на правядзенне пікетаў для збору подпісаў за кандыдатаў у Прэзідэнты.

У мясцовай прэсе апублікавана рашэнне Аршанскага гарвыканкаму № 1454 ад 6.10.2010 аб адмене рашэння № 1371 ад 23.09.2010 г. «Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь». Як патлумачыла член гарадской выбарчай камісіі Наталля Шэндалесава, зараз збіраць подпісы можна ў абсалютна любым месцы на тэрыторыі горада, у тым ліку на вакзалах, у грамадскім транспарце, у культавых будынках і збудаваннях, у органах улады і кіравання.

Нагадаем, што з моманту прыняцця рашэння аб вызначэнні спісу месцаў, дзе нельга праводзіць пікеты, яно ўжо адзін раз было зменена, і, нарэшце, наогул адменена. Такім чынам, за 2 тыдні гэта ўжо трэцяе змяненне правілаў кампаніі. Двума днямі раней было прынята рашэнне перамясціць гарадскую выбарчую камісію з будынка выканкаму ў іншае памяшканне, аб чым ужо паведамлялі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Такой нервовасці, чахарды з адменамі і змяненнямі рашэнняў ніколі ў ранейшыя выбарчыя кампаніі не адзначалася.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства