Чачэрск: выбары — гэта нарыхтоўка бульбы ва ўмовах мабілізацыі чыноўнікаў

2010 2010-10-08T18:37:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аналіз раённых газет Гомельскай вобласці прыводзіць да высновы, што прэзідэнтскім выбарам не надаецца амаль ніякой увагі. У газетах прысутнічаюць ці сціслыя паведамленні пра ўтварэнне камісій, ці артыкулы пра дасягненні дзейснай улады і «невядомых нікому» кандыдатаў ад апазіцыі, як пісала газета «Голас Веткаўшчыны».

У раённай газеце «Чачэрскі вестнік» у рубрыцы «Выбары-2010» (http://www.cv-smi.gomel-region.by/ru/numbers?rart_ID=111) змешчаны тры артыкулы: пра функцыі раённай улады пры правядзенні выбараў, акрэдытацыю міжнародных назіральнікаў і, як не дзіўна, пра нарыхтоўку бульбы (http://www.cv-smi.gomel-region.by/ru/numbers?art_id=1978)

Артыкул з рубрыкі «Выбары-2010» пра нарыхтоўку бульбы называецца «За колькі купіць, каб прадаць». З артыкула можна даведацца пра калькуляцыю коштаў на другі хлеб — па якім кошце бульбу набывае ў насельніцтва раённае спражывецкае таварыства, і колькі каштуе бульба ў магазіне.

У артыкуле пра працу раённых уладаў у час выбараў старшыня раённай выбарчай камісіі, ён жа — кіраўнік справамі райвыканкама Леанід Надтачаеў распавядае, як усе раённыя начальнікі ўключыліся ў выбарчы працэс. Здавалася б — створана раённая выбарчая камісія з 13 чалавек, яшчэ будуць утвораны участковыя камісіі — і гэтага дастаткова, але ж не.У Чачэрску, прынамсі, як і ў іншых райцэнтрах Гомельскай вобласці, створаны «штаб па аказанню садзейнічання камісіям у рашэнні арганізацыйных і матэрыяльна-тэхнічных пытанняў». Але і штаба падалося мала, каб на «высокім узроўні» правесці выбары, і каб ніхто з начальнікаў не застаўся не заангажаваным у важнай палітычнай падзеі. І тады, як піша «Чачэрскі вестнік», у раёне стварылі «групу для аказання кансультатыўнай дапамогі выбарчым камісіям, сельвыканкамам у пытаннях, якія тычацца забеспячэння выканнання патрабаванняў заканадаўства ў час падрыхтоўкі і правядзення выбараў».

Але, можа, нехта яшчэ нехта з начальнікаў не прыцягнуты да забеспячэння выбарчай кампаніі? «З ліку працаўнікоў апарата кіравання, аддзелаў і службаў райвыканкама замацаваны адказныя за сельвыканкамамі і выбарчымі камісіямі», - паведамляе раённая газета.

Але і гэта не ўвесь спектр заданняў для мясцовай улады пры падрыхтоўцы выбараў. «Неабходна прыняць меры па тлумачэнню насельніцтву важнасці ўдзелу ў галасаванні. Бо ў такі адказны для краіны момант кожны свядомы грамадзянін павінен выказаць сваё меркаванне», - прыводзіць словы старшыні раённай камісіі выданне.

Такім чынам, у Чачэрскім раёне для мясцовай улады аб'яўлена мабілізацыя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international