Правы чалавека у Беларусі -- пад пільнай увагай міжнароднай супольнасьці.

2006 2006-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 лютага 2006 года у межах візіту у Осла прадстаўнікоў Праваабарончага Цэнтру "Вясна" адбылася сустрэча з міністрам аказаньня дапамогі разьвіваючымся краінам сп. і амбасадарам ЗША у Нарвегіі. Падчас сустрэчы адбылася зацікаўленая гутарка пра сітуацыю у Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, стан правоў чалавека ў краіне. Была абмеркаваная роля міжнароднай супольнасьці ў ацэнцы працэсаў у Беларусі і магчымасьці падтрымкі дэмакратычных сілаў.
Старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі адзначыў важнасьць уплыву міжнароднай супольнасьці у стрымліваньні рэпрэсіуных дзеяньняў беларускіх уладаў. Ён таксама падкрэсьліў, што атрыманьне прэміі свабоды имя Сахарава зьяўляецца высокай узнагародай для усяго праваабарончага руху у Беларусі. Нарвэжскі міністр Эрык Солхейм и амбасадар ЗША у Нарвегіі Бэнсан Уітни выказали разуменьне складанасьці унутранай сітуацыі у Беларусі і запэўнілі у падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці.
На сустрэчы прысутнічали прадстаўнікі Нарвэжскага Хельсінкскага Камітэту, нарвэжскай групы Міжнароднай Амністыі і моладзевага крыла хрысьціянска-дэмакратычнай партыі. Нарвэжскія правабаронцы, добра знаёмыя з сітуацыяй у Беларусі, падкрэсьлілі, што стан з правамі чалавека у Беларусі надзвычай складаны і што з былых савецкіх краінаў яе можна параўнаць толькі з Узбекістанам і Туркменістанам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international